Турнір знаўцаў роднай мовы

20.02.2026

21 лютага адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы - свята, якое аб'ядноўвае ўсіх, каму дарагое роднае слова. Гэты дзень асаблівы для кожнай нацыі, кожнага народа. І мы, беларусы, не выключэнне. Нам у спадчыну засталася ўнікальная мова - жывая і мілагучная, песенная і паэтычная, старажытная і сучасная. Напярэдадні свята для вучняў 5-9 класаў быў арганізаваны турнір знаўцаў роднай мовы "Гучная, звонкая матчына мова". Працавалі дзве каманды: "Каласочкі" і "Званочкі". Падчас мерапрыемства вучні адказвалі на пытанні, разгадвалі загадкі, складвалі прыказкі і прымаўкі, тлумачылі фразеалагізмы, перакладалі словы з рускай мовы на беларускую і выконвалі іншыя цікавыя заданні. Вучні добра адказвалі на пытанні, праявілі здагадку і кемлівасць. Мерапрыемства дазволіла яшчэ раз далучыцца да адметнасці і прыгажосці беларускага слова, садзейнічала фарміраванню моўнай культуры вучняў, узбагачэнню слоўнікавага запасу.

поделиться в: