Музей імя Генадзя Іванавіча Цітовіча

Музей імя Генадзя Іванавіча Цітовіча


ГІСТОРЫЯ СТВАРЭННЯ МУЗЕЯ Г.І. ЦІТОВІЧА
Расказвае Ала Леанідаўна Урублеўская: “Думка аб стварэнні музея ўзнікла ў нашай школе ў настаўнікаў і вучняў напярэдадні падрыхтоўкі да 80-годдзя з дня нараджэння Генадзя Іванавіча Цітовіча.
Пытанне аб стварэнні музея было абмеркавана на розных пасяджэннях настаўнікаў і школьнікаў. Былі намечаны планы па збору экспанатаў і афармленню памяшкання.
Кожны клас атрымаў канкрэтныя заданні з улікам іх узроставых асаблівасцей і асабістых схільнасцей.
Старшакласнікі пісалі пісьмы на тэлебачанне, вядомым паэтам, кампазітарам, дзеячам мастацтва, збіралі матэрыялы, дакументы.
Вучні 5-8 класаў запісалі песні нашай мясцовасці, аформілі альбом аб жыцці і творчасці Генадзя Іванавіча, выпусцілі тэматычную газету, аформілі папкі: “Рукапісы Г.І.Цітовіча”, “Узнагароды Дзяржаўнага народнага хору”, “У памяці ўдзячных нашчадкаў”, “Работы Г.І.Цітовіча”, “Успаміны пра Цітовіча”, “Газетныя і часопісныя артыкулы”.
Кожны клас пад кіраўніцтвам класнага кіраўніка прачытаў кнігу Д. Жураўлёва “Генадзь Цітовіч”, праслухаў магнітфонныя запісы з голасам Генадзя Цітовіча.
Ішлі дні, напоўненыя напружанай працай. Рабят не пакідала пачуццё чакання жаданых адказаў.
І якой радаснай нечаканасцю была першая бандэроль! Яна была атрымана ад кампазітара Юрыя Уладзіміравіча Семянякі.
А крыху пазней трымалі ў руках кнігу “Світанак” самога Ігара Міхайлавіча Лучанка! Ігар Міхайлавіч аставіў на ёй аўтограф: “Школьнаму музею Г.І.Цітовіча ад сэрца!” Якім захапленнем, здзіўленнем, шчымлівай радасцю свяціліся вочы нашай дзятвы!
Потым даслаў нам сваю кнігу “Душы разгуканай мелодыя” паэт Уладзімір Карызна з памятным надпісам “Школьнаму музею Генадзя Іванавіча Цітовіча ад аўтара, які добра ведаў і любіў Генадзя Іванавіча”. У гэтым зборніку верш “Песня памяці”, прысвечаны нашаму знакамітаму земляку.
Затым свае ўспаміны прысылае народны артыст СССР, прафесар Віктар Роўда, “творчы сын” Генадзя Іванавіча, мастацкі кіраўнік Дзяржаўнага акадэмічнага хору БССР імя Г.І.Цітовіча, заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі, народны артыст Рэспублікі Беларусь, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР Міхась Дрынеўскі, самадзейны кампазітар з Полацка Мікалай Макаравіч Пятрэнка, былая артыстка квартэта “Купалінка” Дзяржаўнага хору Надзея Давыдаўна Баканава.
І вось настала самая гарачая і адказная пара ў стварэнні музея. Трэба было падрыхтаваць памяшканне, зрабіць стэнды, дастаць рушнікі, саматканыя пасавікі, наклеіць фатаграфіі на картон, дастаць палатно, надрукаваць анатацыі, прывесці ў сістэму ўсе матэрыялы, размеркаваць па раздзелах, падрыхтаваць экскурсаводаў, прывесці ў парадак дакументацыю. Мастацкую і навуковую канцэпцыю музея распрацавала заведуючая сектара Літаратурнага музея Я.Купалы Святлана Сцяпанаўна Майхровіч, якая і аказала практычную дапамогу ў афармленні экспазіцыі музея.
І вось 13 мая 1992 года… Актавая зала ў святочным убранні: упрыгожана рознакаляровымі шарамі і гірляндамі. На сцэне, на пярэдняй сцяне, вялікі беларускі рушнік, на якім прымацаваны партрэт Генадзя Іванавіча Цітовіча работы Захарава, падараваны школе Вольгай Мацвееўнай. Пад партрэтам на тумбе – жывыя кветкі. На свяце прысутнічаюць госці са сталіцы РБ, горада-героя Мінска: Вольга Мацвееўна Цітовіч – жонка Генадзя Іванавіча, іх дачка Святлана Генадзьеўна; Міхась Дрынеўскі – мастацкі ктраўнік Дзяржаўнага народнага хору; Эдуард Лявонавіч Луневіч – дырэктар хору; Уладзімір Андрэеевіч Крук – фатограф хору; артысты Дзяржаўнага акадэмічнага народнага хору Рэспублікі Беларусь; Святлана Сцяпанаўна Майхровіч – загадчыца сектара Літмузея Я.Купалы, а таксама госці з Міёр”.
Усе прысутныя на свяце мелі магчымасць паслухаць магнітафонны запіс з голасам Г.І.Цітовіча, пазнаёміліся з радкамі яго біяграфіі. А пасля на маленькай школьнай сцэне галоўнай уладаркай стала песня. У выкананні групы артыстаў Дзяржаўнага акадэмічнага народнага хору Рэспублікі Беларусь гучалі любімыя песні Генадзя Іванавіча Цітовіча.

1. ДЗЯЦІНСТВА І ЮНАЦТВА 2. ГАДЫ ВУЧОБЫ Ў ВІЛЬНІ

3. МАСТАЦКІ КІРАЎНІК НАРОДНАГА ХОРУ ВЕСКІ ВЯЛІКАЕ ПАДЛЕССЕ І ДЗЯРЖАЎНАГА
НАРОДНАГА ХОРУ БЕЛАРУСІ

4. ДЗЕЙНАСЦЬ ВУЧОНАГА-ФАЛЬКЛАРЫСТА

5. 70-ЦІ ГАДОВЫ ЮБІЛЕЙ
.jpg)
6. ТВОРЧАЯ СПАДЧЫНА 7. СЯМ'Я Г.І.ЦІТОВІЧА
.jpg)
8. "СЯЛЯНСКАЯ ХАТКА"


Кіраўнік музея – Чорная Вольга Антонаўна
Пасада – настаўнік рускай мовы і літаратуры
Працоўны тэлефон – 801252 54607
Мабільны тэлефон – 8(033)3180967
E-mail: muravskaya92@mail.ru
Стаж – 11 лет
Першая кваліфікацыйная катэгорыя